У кватэру брэсцкага актывіста Віктара Клімуса ломяцца міліцыянты (абноўлена)
У кватэры цяпер знаходзяцца жонка Віктара і дзіця.

Віктар Клімус, фота з фэйсбука
Пра гэта напісаў у фэйсбуку сам Віктар Клімус:
«У маю кватэру ломяцца. Пад пад'ездам куча народу, пажарная і ментаўская машыны.Там зараз жонка і дзіцё. Хто можа, калі ласка, пад' едзце.Гогаля 73, 2 пад'езд».
Прычыны, па якой міліцыянты разам з МНСаўцамі спрабуюць трапіць у кватэру актывіста, пакуль невядомыя.
Пазней Віктар паведаміў, што ў кватэру выламалі дзверы, адбываецца ператрус. Актывіст чакае адваката па крымінальных справах.