У Маладзечне вынеслі прысуды за перакрыццё вуліцы

21 лістапада шэсць маладзечанцаў перакрылі праезную частку на некалькі хвілін.

photo_2021_03_31_19_44_58.jpg

У Маладзечне вынеслі прысуды за перакрыццё вуліцы.
Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею Сідаровічу і Эліне Карыцька прысудзілі па адным годзе і шасці месяцах «хіміі» з накіраваннем. Ганна Задорская і Ігар Сідаровіч павіныя будуць заплаціць штрафы.
21 лістапада шэсць маладзечанцаў перакрылі праезную частку на некалькі хвілін. Яны трымалі плакат з надпісам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак».
Палітвязняў Карабейніка і Саладоўнікава выпусцілі з-пад варты ў зале суда.