У мінскім аэрапорце затрыманая курдская журналістка?
Курдскі тэлеканал TRT паведаміў пра затрыманне сваёй журналісткі ў мінскім аэрапорце, піша mediazona.by

Курдскі тэлеканал TRT паведаміў пра затрыманне сваёй журналісткі ў мінскім аэрапорце
У мінскім аэрапорце затрыманая журналістка курдскага тэлеканала NIT Жыян Алі. Пра гэта паведаміла сама рэдакцыя.
Незразумела, калі менавіта затрымалі журналістку: паводле паведамлення тэлеканала, гэта адбылося «ў панядзелак, 23 лістапада» — хоць 23 лістапада сёння. Выданне дадае, што ў журналісткі канфіскавалі абсталяванне.
У Беларусь Жыан Алі прыляцела для асвятлення міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, удакладняе NІT. Пра прычыны яе затрыманні нічога невядома.
Пазней Дзяржпагранкамітэтзаявіў, што журналістку ў Беларусі ніхто не затрымліваў. Ёй, нібыта, папросту было “адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі з-за адсутнасці акрэдытацыі замежнага журналіста пры МЗС”.