Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар
Салігорца Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар. Пра гэта ў сацсетках паведаміла журналістка Вольга Быкоўская.

«Ці быў гэты каментар і ці мае да яго адносіны Павел, самі разумееце, нікому не цікава. Вобшукі доўжыліся калі чатырох гадзінаў, канфіскавалі тэхніку і яшчэ некаторыя рэчы», — напісала Быкоўская, перадае Еўрарадыё.
Ці возьмуць Батуева пад варту, стане зразумела ў пятніцу ўвечары, калі пройдуць 72 гадзіны пасля яго затрымання.
Нагадаем, Паўла Батуева затрымалі супрацоўнікі з Мінску, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Затым яго павезлі на вобшук у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасля заканчэння гэтага вобшуку Паўла павезлі на другі вобшук у яго асноўную кватэру.