У мінскім метро дазволілі правозіць зброю, боепрыпасы і газавыя балончыкі
Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў Правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам. Цяпер у метро можна ехаць са зброяй, прыпасамі да яе ці маленькім газавым балончыкам.
Змены закранулі пунктаў правіл, якія паказваюць, што ў метро дазволена да правозу, а што — забаронена.
Цяпер пасажыры маюць права бясплатна перавозіць зброю, для якой «заканадаўствам прадугледжана наяўнасць дакумента, які пацвярджае права на яе нашэнне», а таксама боепрыпасы да яе. Гэты дакумент павінен быць укладзены ў чахол, кабуру або спецыяльны футляр.
Таксама змяніліся правілы правозу газавых балонаў. Раней да правозу былі забароненыя балоны любога аб'ёму. Па абноўленых правілах, забарона тычыцца толькі балонаў аб'ёмам больш за 0,5 літра.
Пасажыраў, якія адмаўляюцца плаціць штраф і не могуць паказаць пасведчанне асобы, раней маглі даставіць ва ўпраўленне ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна. У студзені 2018 года Аляксандр Лукашэнка скасаваў гэтае ведамства. Цяпер парушальнікаў можа затрымаць прадстаўнік органаў унутраных спраў па звароце работнікаў метро.
Паводле tut.by