У Мінску пабудавалі яшчэ адзін суд за 25 мільёнаў рублёў
Адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка судоў Першамайскага і Савецкага раёнаў, якое размяшчаецца па адрасе: вуліца Ф. Скарыны, 6Б. Там будуць працаваць суддзі двух раёнаў
Будаўніцтва гэтага суда было пачата яшчэ ў 2010 годзе, затым па розных прычынах прыпынялася і толькі ў 2019-м па асабістым распараджэнні нязменнага беларускага кіраўніка было адноўлена і завершана.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, старшыня Мінскага гарадскога суда Павел Каршуновіч і многія іншыя, паведаімла агенцтва «Минск-Новости».
— Сімвалічна, што гэты аб'ект уводзім у эксплуатацыю напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — адзначыў Уладзімір Кухараў.
Сапраўды, сімвалічна.
Паводле belaruspartisan.by