У Мінску пакажуць фільм да Дня Герояў Нябеснай Сотні

18 лютага, напярэдадні Дня Герояў Нябеснай Сотні (помны дзень, які адзначаецца ва Украіне 20 лютага ў гонар подзвігу ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці і ўшанавання памяці Герояў Нябеснай Сотні), у Мінску адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Тато» («Бацька»).

tato.jpg

Фільм распавядае гісторыю сям'і загінулага ў выніку расійскай агрэсіі на Данбасе вайскоўца ўкраінскай арміі.
«Тато» – стужка пра тое, што адбываецца за межамі зоны баявых дзеянняў, пра каханне дачкі да бацькі, адчуванні страты і пра тое, як вайна ўплывае на звычайных украінцаў.
Режысёркі фільма – Ларыса Арцюгіна (Украіна) і Марта-Дарына Клінава (Беларусь). Фільм на урскай і ўкраінскай мовах з англійскімі субтытрамі. У мерапрыемстве возьме ўдзел пасол Украіны Ігар Кізім.
Кінапаказ адбудзецца а 18.30 па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 84 (ГЦ «Арэна-сіці», кінатэатр «Silver Screen»).
Паводле прэс-рэлізу