У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая размалявала «Табакерку»

Ноччу 9 студзеня супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна сталіцы затрымалі 31-гадовую мінчанку — жанчына размалявала кіёск на завулку Дубравінскі. Пры ёй знайшлі два балончыка з белай і чырвонай фарбай, паведамляе прэс-служба МУС.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Такім чынам жанчына выказала пратэст супраць усталяванага ў гэтым месцы кіёска. Таксама яна сказала, што раней прымала ўдзел у мітынгах і расклейвала ўлёткі.
️Раней мінчанка да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася, афіцыйна нідзе не працуе. У дачыненні да яе распачата крымінальная справа за хуліганства.