У МУС прызначылі новага прэс-сакратара

На пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей прызначаная падпалкоўнік міліцыі Сахарчук Наталля Міхайлаўна, паведамляе прэс-служба ведамства.

s_lwff2.jpg

Да гэтага больш за два гады яна кіравала аддзяленнем інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Працу ў праваахоўных органах Наталля Сахарчук пачала ў 2003 годзе следчым раённага падраздзялення УСК па Брэсцкай вобласці. Потым працяглы час праслужыла на розных пасадах у абласной ДАІ, у тым ліку амаль 10 гадоў узначальвала аддзяленне агітацыі і прапаганды.
Наталля Сахарчук замяніла на пасадзе Вольгу Чамаданаву, якая стала галоўным ідэолагам Мінска.