МУС прапанавала банкам абмежаваць магчымасці інтэрнэт-плацяжоў з выкарыстаннем картак

Сваю рэкамендацыю МУС тлумачыць тым, што павялічылася колькасць махлярскіх аперацый.

_belarusbank_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg


МУС накіравала банкам ліст, у якім рэкамендуе «па змаўчанні» забараніць інтэрнэт-аплату карткамі і пераводы ў іншыя краіны. Падключаць гэтыя паслугі давядзецца асобна.
Сваю рэкамендацыю МУС тлумачыць тым, што павялічылася колькасць ашуканскіх аперацый, піша InfoBank.by.
На падставе аналізу практыкі і прагназавання развіцця кіберзлачыннасці МУС лічыць мэтазгодным рэкамендаваць банкаўскай супольнасці прыняць комплекс мер, якія ўключаюць:
— забарону «па змаўчанні» ажыццяўляць інтэрнэт-плацяжы па выдаваемых банкаўскіх картках з магчымасцю падлучэння гэтага функцыяналу па жаданні карыстальніка або яго актывацыі з дапамогай СДБО (сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) з пацвярджэннем сваіх дзеянняў шляхам уводу ахоўнага кода 3D-secure;
— пры актывацыі функцыі Інтэрнэт-плацяжоў, у тым ліку праз СДБО, адначасовае прымяненне па змаўчанні тэхналогій 3D-secure;
— усталяванне «па змаўчанні» абмежаванняў па суме колькасці расходных аперацый у частцы P2P-пераводаў (пераводы з карткі на картку);
— падключэнне «па змаўчанні» СМС-інфармавання аб расходных аперацыях па эмітаваных банкаўскіх плацежных картках;
— усталяванне абмежавання на эмісію (выпуск) банкаўскіх плацежных картак, іх колькасць, максімальную суму зняцця грашовых сродкаў у дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у правядзенні махлярскіх аперацый, прыведзеных у адпаведным спісе;
— усталяванне абмежаванняў «па змаўчанні» па суме і колькасці расходных аперацый, зробленых на банкаўскія аплатныя карты, аплатныя і фінансавыя сэрвісы замежных краін, у прыватнасці, Украіны і Расіі.
Банкі павінны прыняць нейкія захады па гэтым лісце і даць справаздачу да 15 снежня 2021 года.