З пачатку года ад сексуальнага гвалту ў Беларусі пацярпелі больш за 500 дзяцей
Па даных галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, гэтая лічба ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 52%, паведамляе МУС.
Сярод датычных да фактаў педафіліі, акрамя раней судзімых асоб за злачынствы супраць палавой свабоды, сустракаюцца педагогі, выхавальнікі і члены сям'і.
МУС ініцыюе правядзенне на працягу месяца дадатковых мерапрыемстваў па супрацьдзеянні педафіліі.
Адзін з апошніх фактаў зафіксаваны ў Мінску: аператыўнікі вылічылі 44-гадовага бацьку чацвярых дзяцей, які некалькі гадоў спакушаў старэйшую дачку. Мужчына пачаў задавальняць свае сексуальныя капрызы, калі дзяўчынцы было 12 гадоў.
На працягу чатырох гадоў яна жыла ў страху і выконвала перакручаныя фантазіі аднаго з бацькоў, а той кантраляваў яе пастаяннымі званкамі, вёў перапіску сексуальнага характару і дасылаў парнаграфічныя матэрыялы.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні аналагічных злачынстваў у адносінах да іншых дзяцей. Раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за забойства ў Расіі.