У МУС распавялі, што будзе рабіць расійская паліцыя падчас спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі

На час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Беларусі будуць прыцягнутыя расійскія праваахоўнікі. У МУС Беларусі распавялі, чым менавіта зоймуцца іх калегі.

police_4.jpg

«У дадзеным канкрэтным выпадку гаворка ідзе не пра прысутнасць расійскіх паліцэйскіх на спартыўных і грамадскіх аб'ектах, а пра аказанне калегамі кансультатыўнай і метадычнай дапамогі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў перыяд правядзення спартыўных спаборніцтваў сусветнага ўзроўню на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у тым ліку апошняга чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе», — растлумачылі ў МУС.
У міліцыі таксама паведамілі, што пэўная колькасць расійскіх паліцэйскіх увойдзе ў склад аператыўна-сітуацыйных штабоў для «каардынацыі дзеянняў і інфармацыйнага суправаджэння пры правядзенні мерапрыемстваў па забеспячэнні належнага ўзроўню аховы грамадскага парадку і бяспекі».
Нагадаем, напярэдадні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў па выніках калегіі з МУС Расіі, што расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.
На думку Шуневіча, гэта павысіць эфектыўнасць прымаемых мер па забеспячэнні грамадскага парадку.
TUT.BY