У офісе «Белсата» ў Мінску — ператрус
Стала вядома, што ў офіс тэлеканала "Белсат" у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.

Машына з міліцыянтамі ў двары офіса Белсата
Як паведамляе belsat.eu, раніцаю а 8:55 супрацоўнікі МНС спілавалі дзверы ў офіс «Белсату» ў Мінску.
Цяпер супрацоўнікі Следчага камітэту праводзяць ператрус. У межах якой справы праводзяцца следчыя дзеянні, не паведамляецца. Тэлефон мінскага каардынатара, які быў у офісе, на дадзены момант не адказвае.
У двары дзе месціцца менскі офіс нашага тэлеканалу стаіць аўта з міліцыянтамі ў цывільным.