У Польшчы затрымалі толькі тузін мігрантаў, якія ішлі з боку Беларусі
За мінулыя суткі на тэрыторыю Польшчы спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі 12 замежнікаў. Усіх іх затрымалі, паведамляе Памежная служба суседняй краіны.

Затрыманыя — грамадзяне Емена, Турцыі, Сірыі і Сенегала.
З пачатку года на беларуска-польскай мяжы зафіксавана 1182 такіх выпадкі.