Косава ўвяло санкцыі супраць беларускага рэжыму

Урад Косава 9 лютага ўвёў санкцыі супраць 183 беларускіх асобаў і 26 беларускіх кампаній, «звязаных з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі».

ai_174611_aux_head_20151021_kosowo_t.jpg

Санкцыі былі ўведзеныя Косава услед за Еўрасаюзам. Намеснік міністра замежных спраў і дыяспары Косава Ліза Гашы заявіла, што санкцыі былі ўведзеныя пры супрацоўніцтве з ЗША, Еўрапейскім саюзам і Канадай.

Мэтай увядзення санкцый назвалі «прасоўванне і абарону міру, дэмакратыі і правоў чалавека».

Асобам, унесеным ў санкцыйныя спісы, забаронены ўезд на тэрыторыю Косава, косаўскім кампаніям забаронена інвеставаць у прадпрыемствы з санкцыйных спісаў.