У работнікаў пракуратур у Беларусі выраслі аклады
У пракурорскіх работнікаў Беларусі рэзка выраслі службовыя каэфіцыенты для вызначэння памераў службовых акладаў.
Увагу на гэта звярнуў беларускі эканаміст Дзмітрый Іванавіч, піша telegraf.by.
Ён адзначыў, што каэфіцыенты, названыя ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі № 59 ад 17 чэрвеня 2013 года, значна адрозніваюцца ад тых, што пазначаны ў пастанове Мінпрацы №16 ад 24 сакавіка 2017 года, якая афіцыйна апублікавана 31 сакавіка.
Змены закранулі пракурорскіх работнікаў, работнікаў сістэмы органаў пракуратуры, раённыя (гарадскія), абласныя, Мінскі гарадскі суды, гаспадарчыя суды абласцей (горада Мінск) і работнікаў (грамадзянскі персанал) Беларускага ваеннага суда і міжгарнізоннага ваеннага суда.
Дакумент ад 24 сакавіка ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года года.
Прадстаўляем вашай увазе каэфіцыенты, якія дзейнічалі ў 2013 годзе:
І каэфіцыенты, якія дзейнічаюць з 2017 года: