У Расіі прызналі беларуса Вадзіма Дубойскага палітвязнем
«Мемарыял» прызнаў палітвязнем абвінавачанага ў масавых беспарадках беларуса Вадзіма Дубойскага.

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў палітвязням беларуса Вадзіма Дубойскага, які абвінавачваецца на радзіме па справе наконт удзелу ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК).
«Мемарыял» лічыць, што Дубойскага пераследуюць «у сувязі з ажыццяўленнем ім права на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў». Арганізацыя патрабуе неадкладна вызваліць беларуса з-пад варты, а таксама адхіліць запыт аб яго экстрадыцыі на радзіму і даць яму часовы прытулак.

21 кастрычніка 2021 года першы Апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі ў Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі Дубойскага, нягледзячы на тое, што днём раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць яго.
На радзіме беларуса абвінавачваюць па справе аб удзеле ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК). У верасні 2020 года ён з'ехаў у Маскву, а ў красавіку яго затрымалі з-за незаконнага перасячэння расійска-ўкраінскай мяжы.
Акрамя Дубойскага, цяпер у спісе палітвязняў на сайце «Мемарыяла» лічыцца яшчэ адна грамадзянка Беларусі — Яна Пінчук.
