У рэдактаркі незалежнага гомельскага выдання — ператрус
Пра гэта паведаміў дырэктар выдання Пётар Кузняцоў.
![Ганна Якштас Ганна Якштас](/img/v1/images/photo_2020_10_03_13_02_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганна Якштас
У доме галоўнай рэдактаркі праекта "Сильные новости" Ганны Якштас прайшоў ператрус. Па звестках дырэктара СН Пятра Кузняцова, канфіскаваная тэхніка, а Ганну і яе мужа Дзяніса адвезлі ў міліцэйскі пастарунак.
@gomeltoday — адзін з самых папулярных рэгіянальных сайтаў у Беларусі.