У школах Мінска пачнуць уводзіць вучнёўскі білет

Вучнёўскі білет стане аднолькавы для ўсіх дзяцей з мінскіх школ і гімназій.

uchenicheskiy_bilet_1.jpg

У 2022—2023 навучальным годзе ў школах і гімназіях Мінска плануюць паэтапна ўвесці вучнёўскі білет, паведамляюць сайты некаторых навучальных устаноў сталіцы. Гэта будзе дакумент, з дапамогай якога дзеці змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце і расплачвацца ў «разумным буфеце».
Вучнёўскі білет стане аднолькавы для ўсіх дзяцей з мінскіх школ і гімназій. Распрацавалі яго самі школьнікі. Дакумент будзе ўяўляць сабой пластыкавую карту з указаннем ПІБ дзіцяці, даты нараджэння і яго вялікім фота. Акрамя таго, кожнай «картцы» прысвояць свой унікальны QR-код.
Вучаніцкі білет не з'яўляецца банкаўскай плацёжнай картай, але плацёжны функцыянал можа забяспечвацца сэрвісам «Аплаці», распрацоўшчыкам якога з'яўляецца «Белінвестбанк», — удакладняюць на сайце гімназіі № 17 Мінска.
Дык для чаго ж патрэбен вучнёўскі білет?
У яго некалькі функцый:

  • пропуск у школу,
  • праязны ў грамадскім транспарце (папяровыя даведкі больш браць не давядзецца),
  • чытацкі білет у школьнай бібліятэцы,
  • магчымасць аплаты ў «разумных буфетах» (яго «фішка» - магчымасць купіць булачку або ёгурт дзіця зможа з дапамогай асабістага QR-кода).


У будучыні, пішуць распрацоўшчыкі, «картку» пачнуць выкарыстоўваць яшчэ і як дысконтную карту пры наведванні культурна-масавых мерапрыемстваў.
Пры гэтым у кожнага вучнёўскага білета будзе свой тэрмін дзеяння. Гэта перыяды з 1 па 4 клас, з 5-га па 9-ты, з 10-га па 11-ты.
Ва Украіне, Расіі і іншах краінах падобныя карткі дзейнічаюць ужо некалькі гадоў. Такая практыка нагадвае студэнцкія білеты, якімі карыстаюцца навучэнцы ВНУ.