Школа ў Новай Баравой шукае беларускамоўнага настаўніка і чатырох дзяцей для адкрыцця беларускага класа

Школе ў сталічным мікрараёне Новая Баравая патрэбен беларускамоўны настаўнік, а таксама чатыры дзіцяці, каб адкрыць беларускі клас, паведамляе «Н*ша Ніва».

0b2f66b829429580b63487746372e77d_svzv8.jpg

У школу ў Новай Баравой шукаюць:

1. Беларускамоўнага выкладчыка (2 клас);

2. Чатырох дзяцей, што пойдуць у 1 клас, каб склаўся кворум і быў створаны клас з беларускай мовай навучання.

Тэлефон для даведак: (017) 270-41-03.