У школах увядуць «абавязковы» факультатыў пра Вялікую Айчынную, пытанне пра ВАВ будзе ў кожным білеце

У працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў школах будзе зроблены яшчэ большы акцэнт на перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Пытанні пра вайну ўвядуць у кожны білет на іспытах, а каб да іх падрыхтавацца, школьнікам прыйдзецца хадзіць на спецыяльны факультатыў. Пра гэта распавёў у панядзелак намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у эфіры праграмы «Па сутнасці» на СТБ.

minobr_1.webp

Пытанні пра вайн у кожным экзаменацыйным білеце. Мінывучэнні гісторыі ў школах анансавалі ў Мінадукацыі

— У нас ёсць курс вельмі добры, у 2004 годзе распрацаваны, «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны», ён вельмі падрабязны, і калісьці, на жаль, ад яго сышлі, — сказаў чыноўнік. — Мы цяпер вяртаемся ў рамках факультатыва, але факультатыў — гэта абраў, не абраў. Таму для падрыхтоўкі да іспытаў вучням будзе рэкамендавана выбраць гэты курс, бо пры выкананні экзаменацыйнага білета і падрыхтоўцы там абавязкова будзе пытанне — мы прапрацоўваем гэта — пра Вялікую Айчынную вайну.

Гэта значыць, у нас 20 квіткоў — другім пытаннем Вялікая Айчынная вайна. Для таго каб школьніку падрыхтавацца і педагогу падрыхтаваць, у 9-м класе гэты курс будзе выбірацца ўсімі школьнікамі, — дадаў намеснік міністра.

Ці не будзе перакосам такая вялікая ўвага да адной ВАВ на фоне ўсёй астатняй гісторыі краіны, спытаў адзін з вядучых. Госці студыі — палітолаг Мікалай Шчокін, намеснік кіраўніка МУС і іншыя — адказалі, што ўся беларуская гісторыя варта таго, каб ёй ганарыцца, але больш увагі тэме ВАВ цяпер, на фоне вайны ва Украіне, трэба надаваць таму, што «змяніўся час» і «трэба рыхтаваць патрыётаў».

Найбуйнейшы беларускі партал (прызнаны «экстрэмісцкім») нагадвае, што з наступнага навучальнага года экзамены па гісторыі Беларусі школьнікі будуць здаваць не пасля 11-га, а пасля 9-га класа.