У Швейцарыі заявілі, што паведамленне аб мінаванні рэйса Ryanair адправілі пасля развароту самалёта
Інтэрнэт-правайдэр Proton Technologies AG адзначыў, што акажа падтрымку еўрапейскім уладам у расследаванні інцыдэнту пасля атрымання адпаведнага юрыдычнага запыту, паведамляе ТАСС.

Фота AFP 2021 / ONLINER.BY
Швейцарскі інтэрнэт-правайдэр Proton Technologies AG заявіў, што паведамленне аб мінаванні самалёта Ryanair было адпраўлена ўжо пасля таго, як яго развярнулі ў бок Беларусі. Пра гэта ў чацвер паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву кампаніі.
"Мы не валодаем дакладнымі доказамі таго, што сцвярджэнні [уладаў] Беларусі адпавядаюць рэчаіснасці", — адзначаецца ў паведамленні. Пры гэтым абяцаецца, што інтэрнэт-правайдэр "будзе аказваць падтрымку еўрапейскім уладам у расследаванні інцыдэнту пасля атрымання адпаведнага юрыдычнага запыту".
У сераду ў парламенце беларускі кіраўнік заявіў, што паведамленне аб мініраванні самалёта Ryanair паступіла са Швейцарыі. У сваю чаргу прадстаўнік швейцарскага знешнепалітычнага ведамства П'ер Ален Эльчынгер распавёў ТАСС, што не валодае інфармацыяй пра пагрозу выбуху лайнера Ryanair. Адказваючы на пытанне, якія крокі плануюць распачаць у Берне пасля заявы Лукашэнкі, ён сказаў: "Швейцарскім уладам нічога не вядома пра пагрозу выбуху бомбы на авіярэйсе Ryanair Афіны-Вільнюс".