Кіраўнік «Ryanair» у лісце ў дэпартамент авіяцыі Беларусі назваў інцыдэнт з самалётам «наўмысным і незаконным угонам»

Кіраўнік авіякампаніі «Ryanair» Майкл ОʼЛіры заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і высветліць, хто былі  насамрэч тыя тры асобы, што сышлі з самалёта ў Мінску, паведамляе «Свабода».

30e032e6_f8a1_4965_8e15_350e80ef512b_w1023_r1_s.webp

Кіраўнік авіякампаніі «Ryanair» Майкл ОʼЛіры накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларусі, у якім назваў інцыдэнт з разваротам рэйса «Афіны — Вільня» «наўмысным і незаконным угонам», піша выданне «Wall Street Journal».

ОʼЛіры заявіў, што беларускія ўлады зрабілі хлуслівыя заявы ў сваёй справаздачы, і назваў адказных асоб мінскага аэрапорта «абструцкыяністамі».

Паводле кіраўніка «Ryanair»:

  • беларускія ўлады не спрабавалі звязацца з цэнтральным офісам «Ryanair»;

  • супрацоўнікі мінскага аэрапорта перашкаджалі супрацоўнікам авіякампаніі аператыўна вярнуць самалёт у неба;

  • супрацоўнікі аэрапорта адмовіліся запраўляць самалёт, а пасля адмовіліся прымаць аплату паліва крэдытнай карткай;

  • мінскі аэрапорт не змог даць перакладчыка на англійскую мову.

 ОʼЛіры заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і высветліць асобы расіян, якія сышлі з самалёта ў Мінску. У кампаніі «Ryanair» лічаць, што гэтыя пасажыры — агенты бяспекі, датычныя да арганізацыі ўгону самалёта.