У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за «зліў» сілавікоў

У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за «зліў» сілавікоў і чыноўнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Затрыманы мужчына. Скрыншот з відэа МУС

Затрыманы мужчына. Скрыншот з відэа МУС


34-гадовага мужчыну вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.
Сцвярджаецца, што ён размяшчаў звесткі пра супрацоўнікаў у Telegram-канале з чэрвеня 2020 па лістапад 2021 года, выкарыстоўваючы здабытую на працы базу з пашпартнымі данымі.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні наконт інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.