У Гомелі „разбамбілі” грамадска-палітычны цэнтр
У Гомелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння нанесеная шкода грамадска-палітычнаму цэнтру па вуліцы Палеская, 52. У начны час невядомы кіроўца аўтамабіля маркі „Таёта” на
вялікай хуткасці ўрэзаўся ў агароджу.
Супрацоўнік офіса Леанід Судаленка заўважае, што пакуль рана рабіць высновы пра тое, ці з’вязанае здарэнне з выбарамі.
— А ўсе астатнія каментары будуць пазней, калі я азнаёмлюся з матэрыяламі дарожна-транспартнага здарэння. Пабачым, хто з’яўляецца кіроўца. Хто ён па жыцці. Можа ён актыўны сябар БРСМ. А можа ён чалец выбаркама. Паглядзім, ці звязана гэта з палітычнай кампаніяй, ці не. Але вось зараз, пакуль тое, што я бачу, нельга ніяк звязаць з тым, што вось праходзіць палітычная кампанія.
Уласнікі прыватнага будынку, дзе месціцца галоўны апазіцыйны офіс у Гомелі, намераныя пачакаць вынікаў разбяральніцтваў у ДАІ. Пасля гэтага яны плануюць атрымаць кампенсацыю матэрыяльнай шкоды.