У Гомельскім “лесе смерці” дэмакратычныя актывісты ўпарадкавалі пахаванні і памянялі спарахнелыя крыжы
Актывісты гомельскіх дэмакратычных арганізацый — ОГП «Наша альтэрнатыва» і проста неабыякавыя жыхары горада,правялі талаку па добраўпарадкаванні месцаў масавых расстрэлаў. Памянялі старыя спарахнелыя крыжы на новыя — спецыяльна апрацаваныя супраць гнілі, таксама прыбралі смецце і добраўпарадкавалі пахаванні.










Памятныя крыжы былі усталяваны у пачатку 90-х гадоў і за 20 год моцна спарахнелі — ім патрэбна была «рэстаўрацыя».
Удзельнік талакі — Андрусь Цянюта зазначыў «Я сюды прыйшоў бо мне неабыякавы лёс продкаў і прымаю удзел у талацэ на якой аднавілі спарахнелыя крыжы — каб нагадваць іншым аб трагічным лёсе продкаў. Каб не забывалі у тым ліку і прадстаўнікі сённяшнія улады аб мінулым — страшэнным мінулым …Калі толькі за іншадумства і жаданне мець у хаце хоць нейкі «дастатак» расстрэльвалі людзей і не недзе далёка — а у нас, у Гомелі »
Дзякуючы намаганням і дапамогі не абыякавых людзей талака удалася.
Паводле: Трезвый взгляд