У камісію па праверцы подпісаў Караткевіч увайшло 15 чалавек
Адбылося першае пасяджэнне грамадскай каміссіі па праверцы сапраўднасці подпісаў, сабраных за вылучэнне прадстаўніцы кампаніі “Гавары праўду” і БСДП (Грамада) Таццяны Караткевіч. Удзел у ім узялі прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і грамадскіх арганізацый.
Партыю БНФ, якая заявіла пра збіранне 10 300 подпісаў з агульных 107 000, пра наяўнасць якіх заявіла каманда Караткевіч, прадстаўляў яе старшыня Аляксей Янукевіч, аргкамітэт
па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” — яго сустаршыня Павел Севярынец, кампанію “Наш дом” — Валерый Шчукін, Рух “За
Свабоду” — першы намеснік старшыні Юрась Губарэвіч.
Грамадская камісія вызначыла методыку працэдуры праверкі і крытэрыі яе аб’ектыўнасці.
Гаворка вядзецца пра візуальны агляд падпісных аркушоў, падлік усёй заяўленай колькасці подпісаў, сартыроўку па рэгіёнах, населеных пунктах, вуліцах і дамах, выбарачную
“празвонку” падпісантаў.
Была сфармаваная працоўная група, каардынатарам абраны кіраўнік мінскага аддзялення Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч. Ён ўпаўнаважаны кантактаваць з выбарчым штабам Таццяны
Караткевіч. Нагадаем, яго кіраўнік Андрэй Дзмітрыеў заявіў пра гатоўнасць прадставіць на праверку копіі подпісаў. Тым не менш на сённяшняе пасяджэнне грамадскай камісіі запрошаныя прадстаўнікі штабу
не з’явіліся.
У склад працоўнай групы ўвайшлі 15 чалавек, якія прадстаўляюць грамадскія і палітычныя структуры.
Вынікі праверкі будуць паведамленыя СМІ і грамадскасці.
Паводле прэс-рэлізу Руху "За свабоду"