У Мінску адкрыліся калядныя кірмашы
12 снежня ў Мінску пачалі працу кірмашовыя шэрагі "Калядны кiрмаш" на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту.
Тут можна пакаштаваць гарачых бліноў, шашлыка, смажанай бульбы, дранікаў, прысмакаў, свежай выпечкі, гарачага шакаладу і глінтвейну.
Працуюць яны штодня, у тым ліку будуць адкрытыя ў навагоднюю ноч. У цэнтры кірмашу каля Палаца спорту будзе ўсталяваная вялікая навагодняя дзіцячая карусель.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН