У сувязі з падрыхтоўкай парада ізноўку абмяжуюць рух на шэрагу вуліц Мінска
У сувязі з правядзеннем трэніровак парада войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме Ліпкі, будзе часова абмяжоўвацца рух усіх тыпаў транспарту на шэрагу ўчасткаў вулічна-дарожнай сеткі.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух будзе абмяжоўвацца:
— 23 красавіка з 5.30, а таксама з 10.00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Скарыны — МКАД — мясцовы праезд — паварот на аэрадром Ліпкі;
— 24 красавіка з 16.00, а таксама з 20.00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: паварот на аэрадром Ліпкі — МКАД — вул. Скарыны — вул. Заснавальнікаў.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.