У Віцебску адбылося шэсце католікаў у гонар Цела Гасподня
21 чэрвеня некалькі соцень католікаў разам са святарамі Віцебскай каталіцкай епархіі прайшлі вуліцамі горада ў працэсіі ў гонар Цела Гасподня.
Шэсце пад суправаджэннем духавога аркестра віцебскага гарнізона прайшло ад касцёла Іісуса Міласэрнага па вуліцах Воінаў-інтэрнацыяналістаў і Чкалава да касцёла Святога Духа.
Святочную службу перад працэсіяй узначаліў новы віцебскі біскуп Алег Буткевіч (на здымку 1).
Фота Сяргея Серабро, БелаПАН