Учора ў Мінску затрымалі сем пенсіянерак, якія хацелі сабраць грошы на дапамогу хвораму дзіцяці

Гэта адбылося ў Малінаўцы. Бабулі вырашылі аказаць дабрачынную дапамогу, але апынуліся на Акрэсціна. Адпусцілі толькі адну з іх — самую старэйшую, ёй 68 гадоў.

img_2804_logo_1.jpg

Учора ў мінскай Малінаўцы былі затрыманыя сем жанчын пенсійнага ўзросту. Пра гэта ў фэйсбуку распавёў сын адной з іх Дзмітрый Кавалгін.

«Мама на Акрэсціна, — паведаміў ён яшчэ ўчора. — Дзве гадзіны таму даслала смс: я ў міліцыі. Празваніў усе РУУС і частку ГОМаў — вынікаў не дало. Толькі што сястры патэлефанавалі з Маскоўскага і сказалі, што мама на ЦІПе.

Мама — інвалід другой групы, сардэчнік. П'е штодня жменю таблетак. пару раз у тыдзень у яе прыступы арытміі, пару раз у месяц прыязджае хуткая.

Іду за таблеткамі і потым туды, падкажыце што можна яшчэ зрабіць?»

У працяг гісторыю Дзмітрый Кавалгін зрабіў яшчэ два пасты на сваёй старонцы. З іх вынікае, што адпусцілі з Акрэсціна толькі адну пенсіянерку. Астатнія застануцца ў няволі да суда.

«Маму адпусцілі ў 3 гадзіны ночы пад падпіску аб яўцы, — распавёў мужчына. — Каля гадзіны ночы прывезлі на Акрэсціна, але пакідаць там не рызыкнулі. Да гэтага трымалі ў Маскоўскім, хоць нам хлусілі, што ў іх такіх няма.

Затрымалі пенсіянераў на сустрэчы ў Малінаўцы, усяго 7 жанчын, якія сустрэліся, каб скінуцца грашыма нейкаму хвораму дзіцяці. Пяць гадзін дапытвалі, высвятляючы, хто арганізатар.

Маму выпусцілі, падобна спалохаўшыся за здароўе. Пасведчанне інваліда, яна была самай старэйшай з кампаніі — 68 гадоў, і нашы званкі ў РУУС і ў дзверы ЦІПа. Але шэсць пенсіянерак засталіся на Акрэсціна. У панядзелак суды».

«Увогуле цяпер на Акрэсціна да суда сядзіць шэсць бабуль, — трэці допіс Дзмітрыя Кавалгіна. — Мама ўспамінае, што адна з іх дакладна Сянькевіч Таццяна. Іншыя — яшчэ адна Таццяна, Святлана, Ірэна і Ларыса. І адна жанчына, падобна, цалкам выпадкова праходзіла і жыве ў бліжэйшым да затрымання доме на Рафіева 78. Сказала, што ішла на рынак і скардзілася, што дома чакае хворая мама 85 гадоў».

Увогуле цяпер на Акрэсціна да суда сядзіць 6 бабуль. Мама ўспамінае адна з іх дакладна Сянькевіч Таццяна, яшчэ адна Таццяна, Святлана, Ірэна і Ларыса. І адна жанчына падобна цалкам выпадкова праходзіла і жыве ў бліжэйшым да затрымання доме на Рафіева 78. Сказала што ішла на рынак і скардзілася што дома чакае хворая мама 85 гадоў.