Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак

Вядомы актывіст і былы лідар «Маладога Фронта» выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Гэта ўжо другое зняволенне Зміцера Дашкевіча падчас палітычных падзей-2020/21.

143790820_893504474783632_3709695742535820728_n.jpg

Змітра Дашкевіча схапілі 15 студзеня падчас чарговай Курапацкай варты. Тэрмін ён адбываў у ізалятары Мінскага раёна.

— Для людзей, якія пабывалі ў катавальні на Акрэсціна, калі цябе не кідаюць у бетонную камеру, то ўжо ты нібыта як у Еўропе, — адзначыў Зміцер Дашкевіч адразу пасля вызвалення. — Як затрымлівалі? Ну пад'ехаў джып, выскачылі тры амапаўцы і ўсё — пагрузілі. Так, ціхенька. Ну і аформілі пікетаванне. Што цяпер будзе з Курапацкай вартай? Нешта будзе (Усміхаецца).


Для Зміцера Дашкевіча гэта ўжо другое зняволенне падчас апошніх палітычных падзей у краіне. Раней яго затрымлівалі ў кастрычніку і прысудзілі таксама 15 сутак, якія ён адседзеў у Баранавічах.

Адзначым, што сярод тых, хто сустракаў Дашкевіча на волі, былі яго жонка Наста і палітвязень і былы міліцыянер Дзмітрый Кулакоўскі, які нядаўна атрымаў 2 гады «хіміі».