Улады пагражаюць «аджаць» кватэру ў Святланы Алексіевіч

Святлане Алексіевіч пагражаюць забраць яе мінскую кватэру, у якую ў 2020 годзе спрабавалі трапіць сілавікі і куды прыходзілі ў знак салідарнасці з беларускай пісьменніцай заходнія дыпламаты. Пра гэта напісала ў X Святлана Ціханоўская.

Фота: Vilhelm Stokstad/TT

Фота: Vilhelm Stokstad/TT

«Сусветна вядомая беларуская пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ужо была вымушана адправіцца ў выгнанне. Цяпер рэжым пагражае адабраць у яе мінскую кватэру ў якасці чарговага акта помсты. Тую самую кватэру, дзе еўрапейскія дыпламаты сабраліся, каб абараніць яе ў 2020 годзе», — паведаміла Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, Святлана Алексіевіч увайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады і трапіла пад увагу сілавікоў. Астатнія члены прэзідыума альбо выехалі за мяжу, альбо былі арыштаваны. 

Пісьменніца знаходзіцца ў Берліне з верасня 2020 года. Яна прыехала туды па запрашэнні Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Тады гаварылася, што яе ад'езд не звязаны з крымінальнай справай супраць КС, а быў запланаваны загадзя і меркаваў лячэнне, а таксама наведванне некалькіх літаратурных мерапрыемстваў.

Пазней яна выказвала асцярогу, што не зможа вярнуцца ў краіну, а зытым казала, што вернецца толькі пасля змены ўлады ў Беларусі.

Кватэру ў Мінску яна набыла са сродкаў Нобелеўскай прэміі, якую атрымала ў 2015 годзе.

Паводле Reform.by

Глядзіце таксама