Уладзімір Гундар абвясціў галадоўку пасля змяшчэння ў карцар

Родныя заклікаюць усе праваабарончыя арганізацыі не застацца ў баку і аказаць дапамогу Уладзіміру, а таксама падняць пытанне аб прызнанні яго палітвязнем.

download__2__22.jpg

Сёння з'явілася інфармацыя аб Уладзіміры Гундары. Яго дачка паведаміла ў Фэйсбуку апошнія навіны.
«У апошнім лісце да сваёй жонкі ён прасіў біць ва ўсе званы Гэткі жа ліст адправіў свайму адвакату. Тата адчуваў, што насоўваецца нешта жудаснае. Сёння адвакат змагла трапіць да яго на спатканне. Высветлілася, што тату з 25.06 адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу "схільны да экстрэмізму ... і г.д па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясціў галадоўку, у яго падвышаны ціск 160 на сённяшні дзень. Як мы зразумелі,  хутчэй за ўсё, неабходныя яму лекі не прадастаўляюцца (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове таблеткі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых таблетак ў яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ўзнікае пагроза пазбавіцца другой ногі. Гэтак жа мы не ведаем, чым абернецца для яго абвешчаная галадоўка».
Родныя заклікаюць усе праваабарончыя арганізацыі не застацца ў баку і аказаць дапамогу Уладзіміру, а таксама падняць пытанне аб прызнанні яго палітвязнем.