Журналісту Андрэю Аляксандраву прад'явілі абвінавачанне

Журналісту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

aliaksandrau1_1.jpg

Журналісту Андрэю Аляксандраву прад'явілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — «Здрада дзяржаве». Пра гэта паведаміў «БелаПАН» яго адвакат Антон Гашынскі.
Журналісту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Раней Аляксандрава абвінавацілі па ч. 1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Нагадаем, МУС абвінаваціў Андрэя Аляксандрава і яго сяброўку Ірыну Злобіну у тым, што «са жніўня 2020 года яны займаліся фінансаваннем асоб, якія прымалі ўдзел у масавых беспарадках і іншых пратэстных акцыях на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампенсацыі ўтрымання ў ЦІП і ІЧУ і гэтак далей».