Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак
У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца.
Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.
Ранейшага прэс-сакратара кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, а затым на Акрэсціна. Кумца вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і нападпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).
Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд — 20 сутак арышту.