Уначы беларускія памежнікі адкрылі агонь па парушальніках

Сёння ноччу ў памежнай паласе ля мяжы з Украінай беларускі памежны нарад зафіксаваў аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў у напрамку дзяржаўнай мяжы па-за аўтамабільнымі дарогамі.

j7t1a64mm61l2xcn0b2150t157rbdd8g.jfif

Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, пагранічнікі падалі знак спыніць транспартны сродак, аднак вадзіцель наўмысна не выканаў законныя патрабаванні. Акрамя таго, пры спробе ўцячы ён учыніў наезд на ваеннаслужачага органаў пагранічнай службы.
У мэтах недапушчэння супрацьпраўных дзеянняў пагранічным нарадам прыменена табельная зброя — зроблены папераджальныя стрэлы ў паветра і па колах аўтамабіля. Зламыснікі спрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя. Парушальнікамі аказаліся двое грамадзян Беларусі.

uylz1127efmiapwwrir9el2xghsjt029.jpg


Цяпер працягваюцца аператыўныя мерапрыемствы для высвятлення ўсіх абставін. Ваеннаслужачаму аказана медыцынская дапамога ў Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Як удакладняе ведамства, на фоне напружанасці і спроб правакацый на мяжы пры ўзнікненні сітуацый, якія пагражаюць жыццю ваеннаслужачых, пагранічнікі могуць і будуць прымяняць зброю неадкладна, у тым ліку адкрываць агонь на паражэнне. Права выкарыстання зброі замацавана ў арт. 52 Закона аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.