Уступілі ў сілу змены ў парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь

З 17 кастрычніка ў Беларусі, згодна з указам прэзідэнта №345, ўступілі ў сілу змены ў парадак бязвізавага ўезду ў рэспубліку, паведамілі ў МЗС.

viza_960x695.jpg

«З сённяшняга дня ўступаюць у сілу змены ў парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь», — праінфармавалі ў МЗС у нядзелю.
У адпаведнасці з указам, дзеянне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 30 сутак і выезду з Беларусі распаўсюджана акрамя Нацыянальнага аэрапорта Мінск на пункты пропуску Аэрапорт Брэст, Аэрапорт Віцебск, Аэрапорт Гомель, Аэрапорт Гродна, Аэрапорт Магілёў. Указам удакладнены пералік дзяржаў, у дачыненні да грамадзян якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду і выезду.
«З улікам таго, што на сённяшні дзень ўзаемныя бязвізавыя паездкі грамадзян Беларусі і Кітая рэгламентуюцца пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавым рэжыме ад 10 чэрвеня 2018 года з яшчэ больш прэферэнцыйным рэжымам, а грамадзян Беларусі і Албаніі — пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Саветам міністраў Рэспублікі Албанія аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў ад 27 снежня 2019 года, Албанія і Кітай выключаны з названага Пераліку», — растлумачылі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.
«Бязвізавы ўезд грамадзян Кітая і Албаніі ў Беларусь, як і раней, ажыццяўляецца на падставе двухбаковых пагадненняў праз усе адкрытыя для міжнародных пасажырскіх зносін пункты пропуску», — адзначылі ў МЗС.
Таксама з пераліку дзяржаў выключаны Злучаныя Штаты Амерыкі.
Бязвізавы парадак уезду і выезду (пры ўмове наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў-удзельніц Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на тэрыторыю дзяржавы-члена ЕС або дзяржавы-ўдзельніцы Шэнгенскай зоны, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем ў іх даты вылету з Беларусі) пашыраны на грамадзян Егіпта, Іарданіі, Ірана, Пакістана, а таксама ПАР.
interfax.by