Ва Украіну адправяць два рэанімабілі, набытыя на ахвяраванні беларусаў
Ва Украіну адправяцца дзве машыны «хуткай дапамогі», набытыя за ахвяраванні беларусаў.

Пра гэта ў сацсетках напісаў Андрэй Стрыжак. «У планах у нас закупка яшчэ 10 эвакуацыйных джыпаў для медыкаў — гэта тэхніка, якая зможа працаваць не толькі па шашэйных дарогах», — цытуе актывіста Еўрарадыё.
Раней паведамлялася, што ва Украіну накіроўваюцца больш за 500 замежных медыкаў-добраахвотнікаў.