Вербная нядзеля ў праваслаўных: што кажуць прыкметы?

У чым сэнс свята Вербнай нядзелі, што можна рабіць 28 сакавіка, а што нельга, і як надвор'е ў гэты дзень можа прадказаць будучыню, распавядае Ася Саковіч для belsat.eu.

Фота minsknews.by

Фота minsknews.by

28 красавіка праваслаўныя вернікі адзначаюць вялікае свята — Уваход Гасподні ў Іерусалім, ці Вербную нядзелю.

У гэты дзень успамінаюць, як Ісус Хрыстос верхам на асле заехаў у Іерусалім, дзе яго сустрэў радасны народ і ў знак павагі ўсцеліў дарогу пальмавымі галінамі.

Сімвалам свята з’яўляюцца галінкі вярбы, таму і нядзеля называецца Вербнай. У храмах у гэты дзень праходзяць урачыстыя службы, на якіх асвячаюць вербавыя галінкі — як сімвал перамогі жыцця над смерцю.

Глядзіце таксама

Прыкметы на 28 красавіка

У народным календары прыметы дня паказваюць на тое, якім будзе надворʼе і ўраджай:

  • сонечна і ясна – да дажджу;
  • дзьмухаўцы не квітнеюць – лета будзе засушлівым;
  • надворʼе цёплае і яснае – восенню будзе багаты ўраджай;
  • мароз ударыў – будзе ўраджай грэчкі і пшаніцы;
  • ветранае надворʼе – да прахалоднага лета.

Таксама прыкмячаюць: калі бяроза распусцілася раней алешыны — лета будзе сухім, а калі алешына першай — дажджлівым.

Што можна рабіць 28 красавіка

У Вербніцу добра наведаць царкоўную службу, а пасля асвяціць галінкі вярбы. Асвячоныя галінкі ставяць у хаце каля іконы. У народзе лічыцца, што асвячоная вярба абараняе сямʼю ад бед і мае гаючыя ўласцівасці. Вербавыя галінкі належыць захоўваць роўна дванаццаць месяцаў, пасля чаго іх трэба спаліць і закапаць у зямлю або выкінуць у раку.

Таксама адна з традыцый гэтага дня – блізкія людзі злёгку бʼюць адзін аднаго галінамі вярбы, каб выгнаць хваробу.

Працягваецца Вялікі пост 2024, але тым, хто посціць, у свята ёсць паслабленне — можна есці гарачую ежу з маслам і рыбу, можна выпіць крыху віна.

Што нельга рабіць 28 красавіка

Сёння строга забаронена спрачацца, крычаць і лаяцца. Варта ўстрымацца ад шумных мерапрыемстваў, празмернасцяў у ежы і фізічных нагрузак — нельга працаваць, займацца ўборкай і іншымі хатнімі справамі. Час трэба прысвяціць духоўнаму, а не свецкаму.

Прыкметы гавораць, што ў гэтую дату трэба абавязкова памяняць пасцельную бялізну — так у вас атрымаецца наладзіць адносіны з блізкімі людзьмі і прыцягнуць у дом дабрабыт. У гэтую дату можна грызці галінкі рабіны, калі баляць зубы, і падстаўляць хворую частку цела пад патокі ветру — любыя хваробы пройдуць вельмі хутка.

28 красавіка катэгарычна забаронена даваць грошы ў доўг — вам іх не вернуць. Не варта заручацца і сватацца — шлюб не будзе шчаслівым. Падушкі і матрацы ператрэсваць нельга (у адрозненне ад змены пасцельнага) — да разладу ў сямʼі.

Глядзіце таксама