«Вялікае перасяленне» чыноўнікаў

Днямі Аляксандр Лукашэнка падпісаў рыхтаваны з восені мінулага года ўказ аб скарачэнні дзяржаўнага апарата на 25%. Але, згодна з тэкстам указа, аб скарачэнні, як высветлілася, размова не ідзе. Размова ідзе аб «аптымізацыі».



kresla_1_logo.gif

Згодна з папярэднімі падлікамі, «аптымізаваць» плануецца каля 13 тысяч чыноўнікаў. Вызваленыя грошы плануецца пусціць на падвышэнне заробку тым, хто застанецца. Але як гэта будзе на практыцы?

На практыцы гэта будзе вельмі павольна, вельмі марудна, і падвышэння заробку рэшце чыноўнікаў давядзецца пачакаць каля года. Бо ўказам прадугледжаны пэўныя меры па сацыяльнай абароне звольненых. Так, скарочаным дзяржслужачым на перыяд да ўладкавання на новае месца працы (але не даўжэй, чым на адзін год з дня звальнення), будзе прадстаўлена адтэрміноўка пагашэння крэдытаў на будаўніцтва або набыццё жылля, а таксама для аплаты за навучанне пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі.

Звольненыя дзяржслужачыя таксама захаваюць «права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення».

Гэта беспрэцэдэнтныя льготы для звычайнага беспрацоўнага.

Такім чынам, год пройдзе, і чыноўнікі, якія засталіся на дзяржслужбе, могуць разлічваць на павышэнне заробку? Адмыслоўцы кажуць, што гэтае павышэнне наўрад ці будзе кардынальным. За кошт скарачэння дзяржапарату плануецца выйграць каля 1 трыльёна рублёў — 120–130 мільёнаў долараў. Але, па падліках незалежных эканамістаў, гэтага дастаткова толькі на тое, каб падняць заробак «тым, хто застаўся,» на 200–250 долараў. Канешне, у беларускіх умовах гэта таксама неблагія грошы, але ж і працаваць давядзецца за дваіх.

Але што самае цікавае ў гэтым дакуменце, дык гэта тое, што органы ўлады павінны паклапаціцца аб сваім былым служачым. Персанальная адказнасць за выкананне ўказа, як адзначаецца на прэзідэнцкім сайце, кладзецца на кіраўнікоў дзяржаўных органаў. Яны будуць абавязаны паклапаціцца аб працаўладкаванні звольненых чыноўнікаў — «з улікам іх прафесіі, кваліфікацыі і раней займаемай пасады, у тым ліку шляхам пераводу на іншую, не звязаную з дзяржаўнай службай працу».

Па меркаванні адной з распрацоўшчыкаў дакумента, памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, дзяржслужачыя маюць рэальны досвед у рэальных справах, таму іх трэба проста перавесці ў «рэальны сектар эканомікі».

Але што значыць «рэальны сектар эканомікі»? Не паставіш жа былога кіраўніка аддзелам райвыканкама на месца цесляра або слесара, да станку? Ён там напрацуе!

Як прагназуе кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, неўзабаве ў «рэальным сектары эканомікі» з’явяцца новыя пасады. У нас з’явіцца шмат менеджэраў, маркетынгавых службаў, піяр-аддзелаў і прэс-службаў у канцэрнах і міністэрствах з былымі наменклатуршчыкамі звяна «крыху вышэй».

Акрамя таго, улада стварыла выдатны спосаб працаўладкавання чыноўнікаў на любым прадпрыемстве і ў любой структуры. «Рэзерв такіх вакансій, як намеснікі па ідэалагічнай працы, у нас на прадпрыемствах проста велізарны. Бо ў ідэале на кожным прадпрыемстве любой формы ўласнасці павінен быць ідэалагічны работнік. У гэтым сэнсе, на 13 тысяч чыноўнікаў знайсці прадпрыемствы, на якіх няма намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы, — гэта раз плюнуць», — адзначае Заіка.

Адначасова ўлада вырашае і яшчэ адну праблему — праблему надзвычай нізкіх заробкаў чыноўнікаў. Пра яе казаў Лукашэнка на адной нарадзе, якраз прысвечанай скарачэнню штатаў. «Гэта проста ніякая зарплата. У нас некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў, якія сядзяць на датацыях, або ж кіраўнікі, якія, як у народзе кажуць, наогул лыка не вяжуць, атрымліваюць пад 20 мільёнаў рублёў і яшчэ прэміі сабе налічваюць. А дзяржслужачыя, якія працуюць, і палавіны таго не маюць. Недапушчальна нізкая зарплата», — заявіў Лукашэнка напачатку года.

Улічваючы, што намеснік дырэктара атрымлівае заробак прыкладна ў памеры 90% ад дырэктарскага, нават калі гэта намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, то зарабляць на датацыйным прадпрыемстве нічога не робячы, і атрымліваць мільёнаў 18 — гэта проста фарт.

А для самых маладых і амбіцыйных выйсцем застаецца Расія. Як ні дзіўна, але яна ўладкоўвае на працу не толькі нашых будаўнікоў ды кіроўцаў: пісьменныя менеджары, ды яшчэ з досведам паспяховай працы ў такой экстрэмальнай краіне, якой з’яўляецца Беларусь, патрэбныя паўсюль.

Такім чынам, «скарачэнне чыноўнікаў» і «аптымізацыя дзяржапатару» з’яўляецца проста «перасадкай чыноўніцкіх органаў» з адных крэслаў у іншыя. Як у анекдоце пра тое, як татуля доўга пытаўся ў сына, кім ён хоча стаць. Калі сыну надакучыла пералічваць міліцыю, ваенных і пажарных, ён заявіў: «Ды адчапіся ты! Усё роўна працаваць не пайду