Аднаўляльная энергія перастае аплачвацца ў Амерыцы
Больш за палову штатаў, якія ў сваіх законах гарантуюць падтрымку вырабу энергіі з аднаўляльных крыніц, імкнецца іх адмяніць альбо зрабіць больш ліберальнымі.
Гэта вынік здабычы сланцавага газу, які выклікаў зніжэнне цэнаў газу на больш чым 70%. Кошт газу меншы, чым кошты ветравой ці сонечнай энергіі. У выніку няма эканамічнага абгрунтавання падтрымкі аднаўляльных крыніц.
Некаторыя штаты мяняюць вызначэнне “аднаўляльная энергія”. Напрыклад, у Каларада аднаўляльнымі крыніцамі лічыцца метан, які паўстае падчас здабычы вугалю, а штат Канектыкут дазваляе да віду аднаўляльнай энергіі аднесці дзве гідраэлектрастанцыі ды імпартаваную электрычнасць з канадскіх гідраэлектрастанцый.
Падтрымка „зялёнай энергіі” падае не толькі ў паасобных штатах, але таксама на дзяржаўным узроўні. Рэспубліканская партыя заблакавала падаўжэнне падатковых ільготаў для вытворцаў ветравых турбін.
У выніку найбольшыя страты нясуць вытворцы турбін і сонечных панеляў: Siemens, General Elektric, Vestas.
Падобныя сумненні адносна сэнсу падтрымкі для аднаўляльных крыніц энергіі неўзабаве могуць чакаць ЕС. Асабліва, калі пошукі сланцавага газу прынясуць вынікі. Брусэль вырашыў, што да 2020 года
пятая частка ўсяе энергіі павінна паходзіць з аднаўляльных крыніц.
radyjo.net