Віцебскія чыноўнікі пра помнік Караткевічу: Праз 20 гадоў пагаворым
Віцебскі помнік Уладзіміру Караткевічу на скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава могуць перанесці. Але бліжэйшым часам гэтага рабіць ніхто не збіраецца, запэўнілі Еўрарадыё запэўнілі ў аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

Перанос помніка звязаны з будаўніцтвам Паўночнага моста пра Дзвіну. Але гэты мост пакуль толькі ў праэкце, сцвярджаюць чыноўнікі. “Можа праз 20 гадоў будзем пра яго гаварыць, а ён будзе стаяць”, — адказалі ў аддзеле ідэалогіі.
Будаўніцтва Паўночнага моста прадугледжана генпланам Віцебска да 2025 года. Яшчэ ў 2014 годзе паведамлялася, што помнік Караткевічу можа быць перанесены ўздоўж вуліцы Суворава, але застанецца ў гэтым жа скверы.
Раней пра перанос помніка класіку беларускай літаратуры паведаміла грамадская актывістка Таццяна Севярынец па выніках размовы з намеснікам галоўнага архітэктара Віцебска Леанідам Багданавым.
euroradio.fm