Віталь Рымашэўскі: міліцыя паказала, што зона — не толькі Куплін, гэта ўся Беларусь

Затрыманы падчас сустрэчы сустаршыні аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Паўла Севярынца сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі лічыць затрыманне журналістаў і актывістаў на чыгуначным вакзале ў Мінску адмысловай і загадзя спланаванай акцыяй.  



1249114689_2009_08_01_rym.jpg

Міліцыя ў чарговы раз праявіла поўнае беззаконне. Людзей затрымлівалі без тлумачэнняў, без прад'яўлення дакументаў, хаця вядома, што ніхто ніякую акцыю на вакзале праводзіць не збіраўся. Мэта гэтых дзеянняў уладаў — запужаць, стварыць псіхалагічны ціск на Паўла Севярынца, паказаць, што зона — гэта не толькі Куплін, гэта ўся Беларусь", — адзначыў ён.

Пры гэтым Віталь Рымашэўскі, які яшчэ застаецца сярод затрыманых, выказаў упэўненасць, што сённяшнія дзеянні міліцыянтаў аніяк не паўплываюць на рашучасць Паўла Севярынца і тых, хто прыйшоў яго сустракаць.

Прэсавая служба БХД