Вольга Барабаншчыкава: БЧБ — гэта сімвал, а не сутнасць
Вядомая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава пракаментавала барацьбу лукашэнкаўцаў з беларускім сцягам.
«Яны змагаюцца з ветракамі. БЧБ - гэта сімвал, а не сутнасць.
Яны могуць сарваць хоць усе сцягі з вокнаў мірных жыхароў, але ім ніколі ўжо не сцерці гэтых малюнкаў з нашай памяці. Ніколі не атрымаецца ўжо вярнуцца ў так, як было. Як было - не будзе.
Будзе лепш! Значна лепш. Але па-іншаму. Таму што мы прачнуліся, і даведаліся, што мы адзін у аднаго ёсць. І што нас шмат і нам не напляваць. У нас ёсць пачуццё салідарнасці і ўласнай годнасці. Мы многае ведаем пра жыццё і тое, як быць павінна. Мы гатовыя выйсці з зоны камфорту, каб дапамагчы незнаёмаму, але свайму.
Ва ўсім ёсць свае плюсы.
Усё абавязкова будзе добра!
Я вас люблю. Жыве! »