Выезду з Беларусі чакаюць больш за пяць тысяч грузавікоў. Гэта новы рэкорд
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што толькі тры з дзевяці еўрапейскіх пунктаў пропуску выконваюць дамоўленасці па афармленьні вялікагрузаў.
Ад пачатку снежня чэргі з фураў на мяжы павялічыліся яшчэ
на 20%, адзначаюць у памежным ведамстве.
Самым
загружаным застаецца літоўскі кірунак, дзе агулам назбіралася амаль 2200 фур.
У чарзе на польскіх пераходах з беларускага боку стаяць 1720 машын, на
латышскіх — 1090. Разгружаны толькі ўкраінскі напрамак, тут не болей за паўсотні
грузавых аўтамабіляў.
Паводле
кіроўцаў, у чэргах даводзіцца стаяць па пяць сутак і нават больш. Пры гэтым на
мяжы адсутнічаюць элементарныя бытавыя ўмовы: мыюцца на вуліцы, ходзяць у
прыбіральню «пад кола».
Не
дапамагаюць і спецыяльныя пропускі на перавоз хуткапсавальных тавараў — за такі
гадавы дазвол кампаніі плацяць некалькі тысяч долараў. Бо калі ў адгароджаным
калідоры з двухбаковым рухам стаіць глухая чарга, немагчыма аб’ехаць пярэднія
машыны нават фізічна.
Польшча
закрыла пераход Брузгі — Кузніца пасля таго, як туды накіравалася вялікая
група мігрантаў. У выніку на суседнім пераходзе Бераставіца — Баброўнікі
сабраліся сотні фураў з таварамі для Расіі.
Паводле «Свабоды».