У Польшчы зафіксаваныя 116 спробаў нелегальна перайсці мяжу
6 снежня польскія памежнікі зарэгістравалі 116 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Было выдадзена 25 пастаноў аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю краіны, паведамляе Памежная служба Польшчы.
![ff_jztcxmaaospa.jpeg ff_jztcxmaaospa.jpeg](/img/v1/images/ff_jztcxmaaospa.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама паведамляецца, што ў раёне Чарамшы групы з 30 чалавек два разы спрабавалі прарвацца праз мяжу сілай пры падтрымцы беларускіх службаў.