З мінскага аэрапорту вылецеў дзявяты эвакуацыйны рэйс у Ірак

Чарговы эвакуацыйны рэйс самалёту Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways у ірацкі Эрбіль накіраваўся 7 снежня з аэрапорту «Мінск». На рэйс было зарэгістравана 417 пасажыраў (415 дарослых + 2 дзіцяці да двух гадоў).

Мігранты ў мінскім аэрапорце, лістапад 2021

Мігранты ў мінскім аэрапорце, лістапад 2021


Гэта ўжо дзявяты эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Беларусі. Усяго да гэтага больш за 3 тысячы мігрантаў з Ірака было эвакуявана з Беларусі з дапамогай васьмі авіярэйсаў. Агульная лічба з улікам сённяшняга рэйса складае больш за 3500, піша Радыё Свабода.

Яшчэ тысячы мігрантаў застаюцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў лагістычным цэнтры «Брузгі» каля мяжы з Польшчай.

На 8 снежня запланаваны першы рэпатрыяцыйны рэйс з Мінска ў Дамаск, які выканае авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320. Вылет з Мінска ў Дамаск запланаваны на 03.30, паведамілі аэрапорце.

Папярэдні вывазны рэйс адбыўся 4 снежня. Агулам з 18 лістапада Беларусь пакінулі ўжо больш за 3500 мігрантаў, якія на падставе беларускіх турыстычных візаў прыбылі ў краіну і потым намагаліся нелегальна трапіць у Заходнюю Еўропу. Многія пры гэтым паводзілі сябе агрэсіўна, закідвалі польскіх памежнікаў камянямі і ламалі абсталяванне на мяжы.

Паводле афіцыйнай Варшавы, усё гэта адбываецца пад кантролем беларускіх сілавікоў, якія дапамагаюць мігрантам парушаць законы.