У Польшчы лічаць, што ў Беларусі дагэтуль знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў

Паводле звестак Варшавы, рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «ўжо адправіў у Ірак і Сірыю прыкладна тры тысячы мігрантаў».

59778717_303.jpg

Каля сямі тысяч мігрантаў да гэтага часу знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, яшчэ каля трох тысяч ужо адпраўленыя назад у Сірыю і Ірак. Пра гэта паведаміў у аўторак польскаму агенцтву друку Станіслаў Жарын, які з'яўляецца прадстаўніком міністра — каардынатара спецслужбаў Польшчы.

«Па нашых падліках, рэжым Лукашэнкі ўжо адправіў у Ірак і Сірыю прыкладна тры тысячы мігрантаў, але значна больш, каля сямі тысяч, застаюцца на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.

Жарын адзначыў ,што ў цяперашні час назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пранікнення мігрантаў у Польшчу, «аднак з гэтага не варта рабіць паспешных высноў аб заканчэнні крызісу».

Паводле яго ацэнкі, варта чакаць «вяртання да тактыкі адпраўкі невялікіх груп» для пошуку недастаткова добра ахоўных месцаў на мяжы, што палегчыць яе незаконнае перасячэнне.

З пачатку міграцыйнага крызісу польскія памежнікі прадухілілі блізу 40 тысяч спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю. У лістападзе іх было 8,9 тысяч, у кастрычніку — 17,4 тысяч, у верасні — 7,7 тысяч.

Паводле ТАСС.