Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень, шматдзетны бацька з Кобрына
Праваабаронцы паведамляюць пра вызваленне з калоніі палітвязня Віталя Жука з Кобрына.

Шматдзетны бацька быў асуджаны за тое, што ў жніўні 2020 напісаў каментар пра Лукашэнку
Віталь
Жук — жыхар Кобрына. Яму прысудзілі 1,5 года калоніі за каментар у «ВКонтакте». Паведамленне было напісана ў жніўні 2020
года.
Пакаранне
Віталь адбываў Бабруйскай калоніі (калонія №2). У калоніі яго некалькі разоў
змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на 5 месяцаў — да канца
тэрміну.
17 снежня
2022 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Гэта чацвёрты палітычны зняволены, пра вызваленне якога стала вядома сёння. Раней паведамлялася, што на волю вышлі брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама пчаляр-паэт Мікола Папека.
